Запускаецца #рэзідэнцыя ў межах праекта PerspAKTIV, #Германія, #ПольшчаКалі: 1-3 месяцы цягам восені…

*

Запускаецца #рэзідэнцыя ў межах праекта PerspAKTIV, #Германія, #Польшча

Калі
: 1-3 месяцы цягам восені – зімы 2022.

Мэта праекта – падтрымка дзеячаў культуры з Беларусі, стварэнне бяспечных умоваў для прафесійнай рэалізацыі, абмен досведам і нэтворкінг.

Арганізатары:
RAZAM e.V., Ambasada Kultury, IN SITU.

Для каго:
дзеячы культуры і #мастацтва, якія працуюць у галінах: суч-арт, #музыка, #тэатр і #перфарматыўныя_практыкі, незалежна ад узросту і месца цяперашняга знаходжання.

Перавага будзе аддаваца тым, хто:
⁃ не мае зараз магчымасці для праф.развіцця і працы, адкрытай творчай рэалізацы ў Беларусі;
⁃ падвяргаўся фактам цэнзуры з боку ўлады і інстытуцый культуры;
⁃ стаў ахвярай рэпрэсій.

Валоданне ангельскай/нямецкай ці польскай пажадана.

Сетка партнёраў-пляцовак пастаянна пашыраецца. Калі ў вас ёсць праграма рэзідэнцый ці культ. арганізацыя, з якой вы хацелі б працаваць, пазначце яе ў форме ніжэй.

Праграма пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне, стыпендыю.

Ддл: 30 чэрвеня.
Падаць заяўку