#наша_зброяКУЛЯМЁТ М2 (БРАЎНІНГ) Гэты амерыканскі буйнакаліберны кулямёт сістэмы Джона Браўнінга Кал…

#наша_зброя
КУЛЯМЁТ М2 (БРАЎНІНГ)

Гэты амерыканскі буйнакаліберны кулямёт сістэмы Джона Браўнінга Каліноўцы называюць надзейным працаўніком.

Трохі гісторыі: кулямёт M2 быў распрацаваны амерыканскай кампаніяй Browning у 1933 годзе і выдатна зарэкамендаваў сябе на франтах Другой сусветнай вайны, Карэйскай і В’етнамскай войнаў, у Іраку, Афганістане і ў іншых узброеных канфліктах.

Тэхнічныя характарыстыкі М2:
калібр: 12,7;
маса: 38,22 кг (58,6 кг на станку);
даўжыня: 1653 мм;
даўжыня ствала: 114 мм;
патрон: 12,7×99 мм NATO;
тэмп стральбы: 485-635 (M2HB – вайсковы); 750-850 (M2 – авіяцыйны); 1200 (М3 – авіяцыйны) стрэлаў у хвіліну;
прыцэльная далёкасць: 2000 м.

Кулямет М2 знаходзіцца на ўзбраенні ЗША і шматлікіх іншых краін NATO, а таксама – Палка імя Кастуся Каліноўскага.

@BelWarriors