Патрыятызм – свядомая любоў, прыхільнасць да Радзімы, адданасць ёй і гатоўнасць да ахвяр дзеля яе, л…

Патрыятызм – свядомая любоў, прыхільнасць да Радзімы, адданасць ёй і гатоўнасць да ахвяр дзеля яе, любоў да свайго народа, яго традыцый.

Раней патрыятызм лічыўся адназначна станоўчай з’явай. На самай справе, любіць сваю краіну, людзей, якія вам дарагія – вельмі нядрэнна. Але зараз сродкі сувязі і транспарт паступова сціраюць межы паміж краінамі. І дарагія беларусу людзі могуць жыць у Польшчы, ЗША ці Японіі. І традыцыі не застаюцца ў наш час нязменнымі. У адной сям’і могуць суіснаваць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і рэлігій. І тады яны «мімаволі» адзначаюць святы адзін аднаго.

А як будзе выглядаць патрыятызм гадоў праз 100, калі чалавецтва трошачкi асвоіць Сонечную сістэму? Будзем ганарыцца прыналежнасцю да Зямлі ці да Марса? Любiць усім сэрцам Месяц?

Магчыма, лепш пераходзіць да патрыятызму ў адносінах да ўсяго чалавечага роду. Тады не давядзецца ўдзельнічаць у войнах, створаных шалёнымі дыктатарамі.

Яднайся ў суполкі!
@supolka_by | @jadnajsia_bot