Святлана Ціханоўская: «Мы сталі прывыкаць да пастаянных абвінавачванняў, крымінальных справаў, статусаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Сёння з’явіліся новыя «спецыяльныя вытворчасці» – так рэжым рыхтуецца да «завочных судоў» і крымінальных справаў. У мяне іх набралася ўжо 10, у Паўла Латушкі – 8, Вольгі Кавальковай – 5, Марыі Мароз – 4.
Што я магу сказаць пра гэта? Я толькі хачу падтрымаць усіх людзей, якія апынуліся ў гэтых спісах. Дзякуй вам усім за вашую працу. Дзякуй за тое, што мы разам. Дзякуй за тое, што вас не зламаць. Кожны, каго пераследаваў ці пераследуе рэжым, – памятайце: вы сапраўдныя героі Беларусі.
Я ведаю, што ў гэтага вялізны кошт. Але аднойчы ўсе гэтыя прыдуманыя крымінальныя справы будуць адмененыя. А гонар і сумленне – гэта тое, што застаецца назаўжды».