У дзень Ваеннай Разведкі Украіны ваяры Палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Чацвёра ваяроў адзначаны ордэнам “За мужнасць” 3 ступені!
“Украіна ганарыцца кожным салдатам ГУР, усімі героямі нашай разведкі!
Мы ганарымся кожнай вашай аперацыяй, вашым гераізмам і талентам наносіць ворагу менавіта такія ўдары, якія сапраўды яго аслабляюць.
Большая частка вашай баявой і разведвальнай працы зараз не можа абмяркоўвацца адкрыта. Але ведайце: я дзякую вам за кожны элемент гэтай вашай працы!” — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Полк Каліноўскага віншуе ўсіх сваіх пабрацімаў з прафесійным святам! Наперадзе нас чакаюць новыя перамогі!
Слава Украіне і Жыве Беларусь!