Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі Гэта падзея накіравана на вырашэнне праблем, з якімі с…

Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі

Гэта падзея накіравана на вырашэнне праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія дзеячы культуры і мастацтва.

Сярод эскпертаў — выбітныя прадстаўнікі беларускай культуры: пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, выдавец і гісторык Андрэй Янушкевіч, арт-менеджэрка Ганна Чыстасердава, дырэктарка Берлінскай галерэі сучаснага мастацтва Prater Galerie Лена Прэнц і шмат іншых дзеячаў.

Сярод еўрапейскага культурнага асяроддзя запрошаны эксперты і прадстаўнікі культурных арганізацый: прадстаўнік Бюро Культуры ў Варшаве Артур Юзвік, дырэктар Старамейскага Дома Культуры Марцін Ясінскі, дырэктар Тэатральнага Інстытута імя З. Рашэўскага Эльжбэта Вратноўска, дырэктар Інтытута Пілецкага ў Берлiне Ханна Радзіёўская і многія іншыя.

Больш падрабязна тут.

Уваход вольны, колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя па спасылцы.

16-17 верасня
Варшаўскі цэнтр крэатыўнасці ul.Targowa, 56

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну