Сёньня беларусы Масквы далучыліся да беларусаў са ўсяго сьвету, каб ўшанаваць памяць “Ночы расстрал…

Сёньня беларусы Масквы далучыліся да беларусаў са ўсяго сьвету, каб ўшанаваць памяць “Ночы расстралянай паэзіі”, бо сярод больш за ста дзеячаў беларускай культуры, забітых сталінскімі катамі з 29 на 30 кастрычніка, было больш за дваццаць паэтаў! А таксама сабраліся, каб падпісаць паштоўкі беларускім палітзняволенным імяніннікам!

Палітвязні – нашы героі:
Бахвалава (Андрэева) Кацярына, Арановіч Аляксандр, Панкратовіч Валер, Гулевіч Вадзім, Чэўнакоў Данііл, Валасач Андрэй, Іваноў Дзмітрый, Аглевіч Уладзімір, Якельчык Таццяна, Ярмашук Вадзім, Мацулевіч Анатоль, Івончык Яўген, Шубіч Святаслаў, Самсонаў Віталь, Крылоў Андрэй, Качурка Дзмітрый, Чуль Данііл, Паланянкін Ілля, Кубараў Дзмітрый! Таксама павіншавалі з народзінамі маці палітвязня Верашчагіна Сяргея Алену!

Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайцах:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
dissidentby.com

Жыве Беларусь

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну