На здымку беларускія пісьменнікі. Сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі. Стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Алесь Гурло. Усе з іх былі рэпрэсаваныя саветамі, аднак пасля 1937 г. сярод жывых засталіся толькі чацвёра.
Алесь Гурло памрэ ў 1938 г. ад сухотаў. У 1942 г. у Маскве загінуў/быў забіты Янка Купала. У 1956 г. памрэ Якуб Колас, паспеўшы за некалькі гадзін да смерці занесці ў ЦК КПБ ліст супраць прыніжэння стану беларускай мовы з БССР. Да 1969 г. дажыве Міхайла Грамыка, які памрэ на чужыне пад Масквой.