Беларускі аўтапрабег у ЛітвеУ суботу калона з апазнавальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі праехала па…

Беларускі аўтапрабег у Літве

У суботу калона з апазнавальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі праехала па цэнтральных вуліцах Вільні. Спачатку ўдзельнікі аўтапрабегу наведалі знакавыя месцы Вільні, звязаныя з Кастусём Каліноўскім: Лукішскую плошчу, дзе ён быў пакараны, і капліцу на могілках Росы, дзе пахаваны парэшткі Каліноўскага і іншых паўстанцаў 1863 года.

Пасля калона рушыла «на Мінск», насамрэч да беларускай мяжы. Там ля пункта пропуска «Каменны Лог–Мядзінінкай» ужо паўтара года існуе беларускі форт – у маленькай хацінцы тут жыве бадай самы вядомы выканаўца песні «Муры» Сяргей Космас. Беларусы Вільні прыехалі яго падтрымаць.

Больш падрабязна ў матэрыяле “Радыё Ўнэт” па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну