Нарэшце мы дзелімся файнай і доўгачаканай навіной! Беларус, якога па запыце беларускага боку 7 лютага затрымаў Інтэрпол ў Неапалі, вольны і ўжо знаходзіцца ў Польшчы! Мы бязмежна радыя, што канчатак гэтай гісторыі менавіта такі!
Некалькі месяцаў Уладзіслаў правёў у зняволенні: спачатку ў турме ў Неапалі, потым – пад хатнім арыштам. За гэты час адбыліся два судовыя паседжанні, вынікі якіх станоўчыя для нашага суайчынніка.
Мы былі амаль першыя, да каго звярнуліся па дапамогу сябры і знаёмыя Улада, якія шукалі магчымасць дапамагчы яму. Мы актыўна ўключыліся ў працэс і ўважліва сачылі за лёсам Уладзіслава, былі на сувязі з яго жонкай і прадстаўнікамі асацыяцый, якія займаліся гэтай справай. Было вельмі прыемна атрымаць паведамленне: “Перамога!”
Мы ўдзячныя асацыяцыям Anolf, “Insieme” і яе кіраўніцы Ніне Менцюковай, палітыкам і дыпламатам, якія дапамагалі адстойваць правы нашага суайчынніка.
Мы працягваем сваю працу і чакаем таго моманту, калі паведамленне: “Перамога!”, будзе нашым агульным паведамленнем адно аднаму. Жыве Беларусь!