Goethe-Institut абвясціў два конкурсы для беларускіх культурных арганізацый у межах EU4Culture II

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Goethe-Institut у межах праграмы EU4Culture II адкрыў два конкурсы для беларускіх арганізацый культурнага і крэатыўнага сектараў у выгнанні

1⃣ Грант на стварэнне Living Lab для беларускага літаратурнага і выдавецкага сектараў у выгнанні

→ Конкурс на стварэнне Living Lab — адкрытай платформы для супольнай працы, даследаванняў, тэставання рашэнняў і распрацоўкі дарожнай мапы развіцця сектара.
У цэнтры конкурсу — беларускія літаратура і выдавецкая справа ў выгнанні.

Падавацца могуць арганізацыі, якія:
• З’яўляюцца некамерцыйнымі юрыдычнымі асобамі;
• Маюць мінімум 2 гады досведу працы ў культурным і крэатыўным сектарах;
• Зарэгістраваныя ў краіне ЕС або адной з краін Усходняга партнёрства;
• Альбо падаюцца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра;
• Не зарэгістраваныя і не базуюцца ў Беларусі.

Што трэба зрабіць на этапе I:
• Сабраць ключавых удзельнікаў(-іц) літаратурнай і выдавецкай экасістэмы;
• Вызначыць мандат, мадэль кіравання і фармат працы Living Lab;
• Правесці даследаванне патрэбаў і магчымасцей сектара;
• Арганізаваць супольныя сустрэчы і працэсы сутворчасці;
• Распрацаваць дарожную мапу развіцця экасістэмы;
• Падрыхтаваць план дзеянняў, сістэму маніторынгу і план устойлівасці.

◉ Рэалізацыя этапу I: кастрычнік 2026 — люты 2027.

Прапануецца на першым этапе:
• Да 9 500 EUR на стварэнне і працу Living Lab;
• Ментарская падтрымка падчас распрацоўкі дарожнай мапы.

Q&A-сесія: 9 ліпеня, 15:00 (CEST). Зарэгістравацца
Пытанні можна даслаць да 9 ліпеня, 23:59 (CEST).

Ддл: 20 ліпеня, 23:59 (CEST).
Даведацца больш


2⃣ Грант для беларускіх культурных арганізацый-пасярэднікаў у выгнанні

→ Грант для распрацоўкі практычных рашэнняў, якія будуць падтрымліваць увесь сектар, а не толькі дзейнасць адной арганізацыі.

Падавацца могуць:
• Культурныя сеткі, асацыяцыі, саюзы, парасонавыя арганізацыі;
• Крэатыўныя хабы, кластары, альянсы і платформы;
• Адвакацыйныя арганізацыі;
• Культурніцкія і новыя медыя;
• Дыяспарныя культурніцкія арганізацыі;
• Іншыя структуры, якія рэгулярна падтрымліваюць, аб’ядноўваюць, прадстаўляюць або ўзмацняюць беларускіх культурных дзеячаў(-чак) і ініцыятывы ў выгнанні.
Арганізацыя павінна:
• Быць некамерцыйнай юрыдычнай асобай;
• Працаваць мінімум 2 гады;
• Быць зарэгістраванай у краіне ЕС або Усходняга партнёрства — за межамі Беларусі;
• Альбо падавацца праз афіцыйна зарэгістраванага фінансавага партнёра.

Што трэба распрацаваць?
Структураванае і прыдатнае да тэставання практычнае рашэнне — value proposition — для дакладна вызначанай групы, сектара, тэрыторыі або патрэбы беларускай культурнай экасістэмы ў выгнанні.
Гэта можа быць:
• Сэрвіс або мадэль падтрымкі для культурных прафесіяналаў(-ак);
• Платформа, якая палягчае бачнасць, супрацоўніцтва або доступ да рэсурсаў;
• Механізм доступу да рынкаў, аўдыторый або міжнародных партнёрстваў;
• Фармат адвакацыі і дыялогу з асобамі, што прымаюць рашэнні;
• Праграма развіцця прафесійных навыкаў;
• Іншы практычны інструмент, які можна праверыць, удасканаліць і маштабаваць.

Этап I: кастрычнік 2026 — люты 2027.

Прапануецца на этапе I:
• Да 9 000 EUR на распрацоўку value proposition;
• Ментарская падтрымка;
• Магчымасці для развіцця патэнцыялу;
• Абмен досведам, міжнародныя кантакты і супрацоўніцтва з еўрапейскімі культурнымі сеткамі.

На этапе I можна праводзіць:
• Даследаванне патрэбаў сектара;
• Мапінг актараў(-ак), рэсурсаў;
• Кансультацыі з зацікаўленымі бакамі;
• Працоўныя сустрэчы, варкшопы і сесіі сутворчасці;
• Распрацоўку і ўдасканаленне сэрвісу, платформы, мадэлі падтрымкі або адвакацыйнага механізму;
• Падрыхтоўку рашэння да тэставання на наступным этапе.

Q&A-сесія: 8 ліпеня 2026, 15:00 (CEST). Зарэгістравацца
Пытанні можна дасылаць да 9 ліпеня 2026, 23:59 (CEST).

Ддл: 20 ліпеня, 23:59 (CEST).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!