Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб статусе добраахвотнікаўУкраінская Вярхоўная Рада прыняла зак…

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб статусе добраахвотнікаў

Украінская Вярхоўная Рада прыняла закон, які датычыцца статусу замежных добраахвотнікаў, у тым ліку беларусаў, што ваююць на баку Украіны. Гэты закон паслужыць падтрымкай у вырашэнні практычных і прававых праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі: ад легалізацыі знаходжання да сацыяльных гарантый і абароны іх правоў. За дакумент прагаласаваў 291 дэпутат.

Праца над з’яўленнем гэтага законапраекта ішла працяглы час, а пачалася ў сакавіку пасля круглага стала ў Кіеве, дзе каманда Святланы Ціханоўскай перадала ўкраінскаму боку прапановы, сабраныя ад беларускіх добраахвотнікаў.

«Прыняцце закона — гэта добрая навіна і вынік супольных намаганняў. Цяпер патрэбна забяспечыць яго рэалізацыю і далейшае паляпшэнне нормаў у інтарэсах беларускіх добраахвотнікаў»,

— адзначыў дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

Поўны тэкст закону — па спасылцы.

Светлана Тихановская

Анатоль Лябедзька: «Праект закона аб статусе беларускіх добраахвотнікаў ужо ўнесены ў Вярхоўную Раду»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька паведаміў, што праект закона аб статусе беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне…