Dapamoga падпісала Прынцыпы нулявой талерантнасці да сексуалізаванага харасментуГэта агульная пазіц…

Dapamoga падпісала Прынцыпы нулявой талерантнасці да сексуалізаванага харасменту

Гэта агульная пазіцыя грамадзянскай супольнасці Беларусі супраць любых формаў дамаганняў і гвалту.

Харасмент з’яўляецца сістэмнай праблемай, якая падрывае давер, узмацняе страх і стыгматызацыю. Маўчанне і ігнараванне недапушчальныя. Кожны чалавек мае неад’емнае права на бяспеку, павагу і абарону.

Дакумент замацоўвае:

• поўную недапушчальнасць харасменту ва ўсіх формах і прасторах;
• павагу да асабістых межаў і недапушчальнасць злоўжывання ўладай;
• забарону віктімблеймінгу і рэпрэсій супраць тых, хто паведамляе пра гвалт;
• празрыстыя і незалежныя механізмы рэагавання;
• абавязак аказваць маральную, псіхалагічную і арганізацыйную падтрымку пацярпелым;
• клопат пра бяспеку ўразлівых груп;
• адказнасць лідараў, арганізацый і кожнага ўдзельніка супольнасці;
• пастаянную прафілактыку, навучанне і самарэфлексію.


Гэтыя прынцыпы накіраваныя на стварэнне бяспечнай, справядлівай і салідарнай супольнасці, заснаванай на
павазе да чалавечай годнасці.

Вы таксама можаце падпісаць гэты дакумент па спасылцы.

Прэзентацыя паўнавартаснага дакумента
, які змяшчае рамкавыя прынцыпы і рэкамендацыі, адбудзецца заўтра, у чацвер, 18 снежня, а 13:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (CET).

Рэгістрацыя на прэзентацыю па спасылцы