Паважаныя Беларусы Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Еўропы! У…

Паважаныя Беларусы Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Еўропы!

У пятніцу 17 траўня а 19:00 па мясцовым часе (20:00 па Мінску) запрашаем вас далучыцца да анлайн сустрэчы з кандыдатамі блоку «Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі» пад # 6!

Тэма: Выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусі.

Zoom-сустрэча па гэтай спасылцы:
https://us02web.zoom.us/j/82904329415
Meeting ID: 829 0432 9415

Дзеля вашай бяспекі можаце карыстацца не сапраўднымі імёнамі падчас зуму i не ўключаць камеры. Пытанні і пажаданні дасылайце ў чат сустрэчы

Палітычны блок «Адзінства па-над межамі» — гэта актывiсты беларускай дыяспары i грамадзянскай супольнасцi, які iмкнецца аб’яднаць беларусаў замежжа ў буйную сілу, якая стане фундаментам для пабудовы Свабоднай Беларусi.

Тэлеграм-канал «Адзінства па-над межамі”
https://t.me/unity_across_borders

Далучайцеся!