Дзе б сёння ні былі беларусы —у Вільні, Варшаве, Менску ці ў любой кропцы свету —Дзень Волі для нас адзін. Гэта агульны дзень памяці і надзеі, дзень, які аб’ядноўвае нас праз межы і адлегласці. Мы розныя, але нас яднае галоўнае — любоў да Беларусі і вера ў яе свабоду. Жыве Беларусь!
Belkorpus
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Падкоўдранік ці накоўдранік? Іншая пасьцельная бялізна па-беларуску
Падкоўдранік ці ўсё ж накоўдранік? А таксама іншая пасьцельная бялізна — па-беларуску
25 сакавіка — Годны дзень Беларускай дзяржавы і свята бел-чырвона-белага сьцяга
Дваццаць пятага сакавіка –Годны дзеньБеларускай дзяржавы.Веснаплынных вятроў талакаПыл з кароны атрэсла іржавы.Шматавалі нас досыць арлыІ з адной, і з дзвюма галавамі.Мы не зь нейкай бязроднай імглы,Нас вякі як сваіхГадавалі.Мы – ратаі святла,Крывічы,Верхачы неўміруючай Пагоні.Маладзік сакалом на плячы,Гартны меч у цьвярдое далоні.Лучыць нашыя мары ракаБел-чырвона-белага сьцяга.Дваццаць пятага сакавіка –Наша сьвята,ПарольІ прысяга! Рыгор Барадулін
Сёньня гаворым пра Незалежнасьць — найважнейшы панятак для кожнага годнага народу
Сёньня гаворым пра Незалежнасьць — найважнейшы для кожнага годнага народу панятак. Пра гэтае беларускае слова, яго глыбіннае значэньне, паходжаньне й прыгоды, пра яго адпаведнікі ў іншых эўрапейскіх мовах. З Днём Незалежнасьці 25 Сакавіка!
Беларусаў віншуюць з Днём Волі вядомыя палітыкі і міжнародныя партнёры
Беларусаў віншуюць з Днём Волі па ўсім свеце Беларусаў з Днём Волі павіншавалі вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы і міжнародныя партнёры. Сярод іх — Святлана Ціханоўская, Івонка Сурвіла, Зянон Пазняк, Павел Латушка, Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч, а таксама іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў. Да віншаванняў далучыліся і замежныя партнёры Беларусі. Беларусаў падтрымалі структуры Еўразвязу, прадстаўнікі Літвы, […]
Дзень волі: беларусы адзначаюць свабоду і прагу да незалежнасці 25 сакавіка
Дзень волі. Замежнікі віншуюць беларусаў з freedom day, але “воля” – гэта не толькі freedom. Гэта яшчэ і will. Шмат гадоў нас лічылі не народам, а так, “тутэйшымі”, – людзьмі без дома, без самасвядомасці, што жывуць на задворках імперый і гінуць на чужых войнах. Але аднойчы 25 сакавіка беларусы голасна заявілі: “Наша воля – мець […]
Як разьвітацца па-беларуску: разнастайныя выразы для розных выпадкаў
Як разьвітацца па-беларуску? „Да пабачэньня“? Але гэта далёка не адзіны выраз. Маем вялікі іх выбар — на ўсе выпадкі жыцьця. Слоўнічак разьвітаньняў, выпуск 1
Беларусы Вільні адзначаюць Дзень Волі з аўта- і мотапрабегам і шэсцем да амбасады
Беларусы Вільні сёння адзначаюць Дзень Волі Святочны дзень ужо пачаўся з важных і сімвалічных падзей: павязвання стужак на Беларускай алеіаўта- і мотапрабегу з нацыянальнымі сцягамінаведвання могілак, дзе пахаваныя выбітныя беларусы і стваральнікі БНР Гэта дзень памяці, гонару і еднасці. Святкаванне працягнецца на Лукішскай плошчы,а завершыцца шэсцем да амбасады Беларусі. Далучайцеся! Разам — мы сіла!Жыве Беларусь! […]
Адзін голас вырашыў лёс праекта рэзалюцыі аб інтэрвенцыі Расеі ў Беларусь
Адзін голас вырашыў лёс праекта рэзалюцыі “Аб інтэрвенцыі Расейскай Федэрацыі ў справы Рэспублікі Беларусь і ўстанаўленні гібрыднай формы акупацыі” У Каардынацыйную раду яго прадставіла група «Незалежныя беларусы» на чале з Аляксандрам Наўковічам (Лахвічам). Пра праект рэзалюцыі і падзеі, якія вакол яго адбываліся, распавядае сённяшні Госць Рацыі – беларускі добраахвотнік, сябра КР, Аляксандр Наўковіч. Падрабязнасці: https://racyja.com/by/palityka/hibrydnaja-forma-akupacyja-jak-palitycny-termin-calkam-adljustrouvae-situacyju-u-belarusi/
Мазаіка Дабравешчаньня ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ ў Рыме (432-440 гг.)
Мазаіка з выявай Дабравешчаньня ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ ў Рыме (432-440 гг.) Арханёл Габрыэль быў пасланы з неба абвясьціць Дзеве радасную вестку Ейнага зачацьця. Прыйшоўшы ў Назарэт, ён падумаў у сабе, дзівячыся цуду: «Як гэта здарылася, што Той, каго нябёсы зьмясьціць ня могуць, родзіцца ад Дзевы; Той, хто мае за пасад неба і зямлю […]