Реальная Война | Украина Новости
В Херсонской области в результате наступательных действий подразделений Сил обороны Украины, враг понес потери и занял оборону на невыгодных рубежах вблизи Андреевки, Лозового и Белогорки — Генштаб
Реальная Война
Частка 20
І шмат іншых гісторый пра ўсяго толькі адну баявую аперацыю (але ж якую!). Нават зараз, у Бахмуце, праз 7 месяцаў пра яе ўспамінае “Тор”. Хай, спачатку, і з легкім сцебам: маўляй для кагосьці Лазавое так і застанецца адзінай баявой аперацыяй пра якую можна распавесьці.
Чамусьці “Р..” і “Папік” пасля Лазавога сказалі мне, што ў мяне “сталевыя яйкі”. Я не ведаю чаму яны так вырашылі. Я не бачу ў сваіх дзеяннях нічога незвычайнага. Мне там было цікава ўсе. Мне хацелася быць усюды падчас той аперацыі. І я амаль усюды пабываў, акрамя што штурму другой паловы сяла.
Успамінаю прыгожы краявід за рускай распалагай: зяленае поле ў нізіне, астоў згарэўшага танка, амаль летняе сонейка, якое часам выглядвала з-за хмар. І думкі: ці дажывем мы да раніцы, утрымліваючы сяло Лазавое. Гэта было каля 15 гадзін дня 27 траўня 2022 года.
Тое, што сярод нас не было “200”-х – гэта вельмі вялікае шанцаванне і, на мой погляд, цудоўныя камандзіры – такія як “Брэст”, украінскі афіцэр, які з намі ішоў на самым перадзе, і “Пацук”. Вельмі добра сябе паказаў у баявой абстаноўцы “Аўгуст”.
P.s.: “В Херсонской области в результате наступательных действий подразделений Сил обороны Украины, враг понес потери и занял оборону на невыгодных рубежах вблизи Андреевки, Лозового и Белогорки — Генштаб” (Крыніца: “Реальная война / Украина Новости” https://t.me/voynareal/23601)
Реальная Война | Украина Новости
В Херсонской области в результате наступательных действий подразделений Сил обороны Украины, враг понес потери и занял оборону на невыгодных рубежах вблизи Андреевки, Лозового и Белогорки — Генштаб
Реальная Война