УКРАІНСКАЯ ЖАНЧЫНА ПАДЧАС РАКЕТНАГА АБСТРЭЛУ КІЕВА
10 кастрычніка 2022-га года, Кіеў, станцыя мятро “Жытомірская” падчас масіраванага ракетнага абстрэлу горада.
Я накіроўваюся на запланаваную кансультацыю да стаматолага.
Спускаюся ў мятро. Апрануты па-цывільнаму. Цікава, але я не ведаў, што мятро не працуе падчас паветранай трывогі! Шмат людзей. Злева на пероне стаіць цягнік. Падыходжу да жанчыны сярэдніх гадоў. Яна, відавочна, стаіць побач з мужам.
– З якога боку цягнік ідзе да “Тэатральнай”? – запытаў я па-беларуску. – Ви українець? Мова у вас незвичайна! – Не, я беларус. – А що ви тут робите? Сьогоднішні ракети прилітялі з території Білорусі! – Ваюю за вас! – ужо з абурэннем адказаў я. – Вы на пытанне адкажыце! – Он там схема руху поїздів…
“За шпіёна мяне лічыць”, – падумаў я… (я ўжо апісваў гэтую сітуацыю падрабязна, таму зараз спынюся толькі на моўных назіраннях з таго выпадка)…
Пажадаў ім усяго добрага і пайшоў у сваім напрамку на выхад.