МОЎНЫЯ ЗАМАЛЕЎКІ
Частка 5
ЖАЎНЕР ЗСУ НА “НУЛЕ” ПАД БАХМУТАМ
Лістапад 2022-га, акраіна Бахмута. “Нуль”.
Выпадкова, ў яру на перадавой, сустракаем украінца.
Ен трапіўся надзвычай словаахотны. Я нават уключыў гоўпрошку, каб запісаць гэтую размову.
Пачуўшы маю беларускую мову, ен запытаў:
– З Чарнігаўшчыны?
– Беларус. – адказаў я.
– Бульбаш!? – радасна здагадаўся ен.
І далей быў вялікі аповед пра самаго байца ЗСУ ад яго самаго)
Дарэчы, я потым яшчэ не раз чуў ад іншых украінцаў, што мая “гутарка” (беларуская мова) такая ж як на Чарнігаўшчыне.
Ідзем далей.