“НАМ ВЫПАЛА “ПАЧЭСНАЯ” МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА”Частка 2Па дарозе на фронт, як не дзіўна, у мяне не бы…

“НАМ ВЫПАЛА “ПАЧЭСНАЯ” МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА”

Частка 2

Па дарозе на фронт, як не дзіўна, у мяне не было аніякага хвалявання. Хаця я і чакаў яго. Усе мае пачуцці былі роўнымі і спакойнымі.

Дарога, па якой мы звычайна ехалі на ратацыю, стала небяспечнай. Таму мы выбралі іншую.

Апынуўшыся ў Бахмуце, “папрацаваўшы”, паназіраўшы за становішчам, мае адчуванні пэўнага спакою не змянілася. Цяжкія баі трываюць. Пагроза сення больш сыходзіць не ад захопу Бахмута “у лоб”, а ад ягонага абыходу.

Пры гэтым адчуваецца па ўсім, што ЗСУ не збіраецца так проста здаваць горад. Становішча складанае, але кантралюемае. Усё і ўсе працуюць у патрэбнай узаемасувязі. Мэтанакіравана – на як мага працяглае ўтрыманне горада. Наколькі дазволіць абстаноўка і здаровы сэнс.

(На фота: разбураны рускім снарадам прыватны будынак у неакупаванай паўднёвай частцы Бахмута. 3 лютага 2023)