ПАЧКА ПАТРОНАЎ
Частка 1
30 студзеня 2023-га, чыгуначны вакзал Кіева.
Няма той ранейшай чаргі і паліцэйскіх перад уваходам, якіх я бачыў пару месяцаў таму.
Два пункты пропуску захаваліся ўнутры вакзала.
Кладзем свае рэчы на ленту канвеера. Ен прапускае іх праз скануючае абсталяванне. Самі ж мы праходзім праз “рамку”. Папярэдне выклаўшы ўсе металёвыя рэчы з кішэняў.
Супрацоўніца заўважыла ў адным з адсканаваных заплечнікаў пачку патронаў. Я, упэўнены, што ў маім наўрадці будуць патроны, перапытаў: “Ці ў гэтым?” Яна адказала станоўча.
– Добра, што я зараз не на мяжы – прамовіў я, выкладаючы рэчы са свайго заплечніка ў пошуках патронаў. Не знайшлі. Праскагавалі яшчэ раз.
І тут высветлілася, што пачка патронаў была заўважана не ў маім заплечніку, а ў заплечніку майго пабраціма. Рэчы пачаў выкладаць ужо ён, шукаючы тыя забытыя патроны.
Знайшліся.