ПАЧКА ПАТРОНАЎ
Частка 2
– Натаўскія 5,56? – запытаў супрацоўнік, бяручы ў рукі белую картонную ўпакоўку з 20-цю патронамі.
– Так, – адказаў мой пабрацім.
Супрацоўнік папрасіў вайсковы квіток. Пачаў вывучаць яго. У вайсковым квітку ўказана краіна і горад нараджэння.
– Білорус? – запытаў памежнік. – Полк Ка… – спрабаваў ён успомніць чутае недзе ім прозвішча.
– Полк Каліноўскага! – падказаў я.
– Поспеху вам! – па рэакцыі ўкраінца было бачна, што ён чуў пра нас з добрага боку.
Патроны былі канфіскаваны. А мы рушылі далей – у залу чакання кіеўскага вакзала. Да нашага цягніка на фронт заставалася яшчэ 3 гадзіны.