БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
11 СТУДЗЕНЯ. МАЛПАВА ПРАЦА
Частка 1
Нам паставілі задачу падрыхтаваць памяшканне ў “катакомбах” бахмутскага мясакамбіната для адпачынку нашых пабрацімаў, якія планавалі ўзмацніць абарону пазіцый ЗСУ ў бліжэйшай лесапаласе.
Падзямелле ды напаўзруйнаваныя верхнія паверхі мясакамбіната былі дасканала знаемы мне яшчэ з восенні.
Мы пачалі шукаць месца ў якім можа размясціцца для пачатку 10 чалавек. Усё было занята вайскоўцамі ЗСУ. Пасля безпаспяховых пошукаў, мы вырашылі прыладзіць пад комнату прастору ля ўезда ў падземны ўзровень.
Восенню тут стаяў стол, за якім мы харчаваліся. Зараз тут ляжалі паддоны, адыходы разнастайных матэрыялаў і проста смецце.
Я, Ваяр, Б.. і хтосьці яшчэ з хлопцаў пачалі ўсё гэта пераносіць у вольны кут. Нейкія цяжкія кругляшы цэмента ў струхлеўшых бочках кацілі. Іншае насілі. І так па крысе аслабанілі месца пад спальнае памяшканне.
У самым канцы была маленькая комнатка 1,5х4 метры з пустым дзвярным праёмам. Тут мы планавалі паставіць буржуўку (блага у бетонным перакрыцці была адтуліна – якраз для трубы) і зрабіць адно спальнае месца.
Другая палова ўяўляла сабой памяшканне прыкладна 4х6 метраў у якім проста адсутнічала чацвёртая сцяна. Гэтай стараной памяшканне выходзіла прама ў вялікую падземную прастору вышынёй у два паверхі. Тут паркаваліся броне- і звычайныя аўто. Над намі былі яшчэ 4 паўразбураныя паверхі мясакамбінату.
Адсутнічаўшую сцену мы планавалі завесіць дыванамі, заставіць якой-небудзь мэбляй. Але іх трэба яшчэ было пашукаць на прылягаючай тэрыторыі. Гэта пытанне мы вырашылі адкласьці на далей. І ў першую чаргу планавалі зрабіць “краваці” – на ножках драўляны насціл з паддонаў на вышыні каля паўметра.
Мы спачатку хацелі хутчэй усё зрабіць і паехаць на нашу асноўную базу – мы не гублялі надзею знайсьці машыну і ўсё-такі выехаць на ратацыю ў гэты ж дзень.
(На фота: від на Бахмут з верхняга паверха мясакамбіната, 5 лістапада 2022-га (так, менавіта 5-га, а не 6-га, як на фота- я тады згубіўся ў ліках, а іншых фота ў мяне зараз пад рукой няма)