НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ. ВАЯР БЫЎ НАСТОЛЬКІ СУРОВЫ, ШТО КРАНАЎСЯ З МЕСЦА НА ЧАЦВЕРТАЙ ПЕРАДАЧЫ!…

НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ. ВАЯР БЫЎ НАСТОЛЬКІ СУРОВЫ, ШТО КРАНАЎСЯ З МЕСЦА НА ЧАЦВЕРТАЙ ПЕРАДАЧЫ!

15 красавіка 2023-га, Усходні фронт Украіны. Вяртаемся з рэкагнасцыроўкі мясцовасьці.

На зваротным шляху замест Г.. за руль сеў Ваяр. Завёўся. Спрабуе ўключыць першую перадачу. Не атрымоўваецца.

Такое здараецца ў гэтага пікапа. У такім выпадку мы цалкам адпускаем счапленне і спрабуем зноў. Але ў гэты раз у яго не атрымоўваецца такім чынам уключыць першую перадачу. Трошкі памэнчыўшыся, Ваяр уключае і кранаецца з другой перадачы.

– Ваяр быў настолькі суровы, што кранаўся з месца на ЧАЦВЕРТАЙ перадачы! – не ўтрымаўся і пажартаваў я трошкі згусціўшы фарбы.

Адказ Ваяра я, мабыць, ужо магу і не пісаць тут (“Нясмешныя ў цябе жарты, Кусь!”).

Крыху ад’ехаўшы, я дастаю тэлефон і фатаграфую Ваяра за рулём.

– Зачем? – запытаў Ваяр.
– Якая ж гісторыя без фота!? Ты ж твар не хаваеш. Але інтэрв’ю на даеш – трэба ж камусьці ўвекавечыць цябе ў стагоддзях! – напаўжартліва адказаў я словамі Ваяра, якія пару раз чуў ад яго наконт сваіх гісторый дзе ўспамінаўся ен.