Запрашаем у госці ўсіх аматараў паэзіі і літаратуры. У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з аднадумцам…

Запрашаем у госці ўсіх аматараў паэзіі і літаратуры.

У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з аднадумцамі, у прыязнай абстаноўцы прачытаць свае ўласныя вершы альбо творы вашых улюбёных аўтараў, ці проста паслухаць паэзію ды падзяліцца ўражаннямі.

Вядоўца імпрэзы — артыст Аляксандр Ждановіч.

Калі вы хочаце прачытаць вершы — калі ласка, пазначце гэта пры рэгістрацыі.

Удзел вольны, запіс праз форму

23 красавіка 17:00–20:00
Месца: Тбілісі, 500м ад пл. Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)