ПРА РЭЖЫМ ЛУКАШЭНКІ”Я раней думаў, што Лукашэнка дрэнны арганізатар, бо, на маю думку, галоўная зада…

ПРА РЭЖЫМ ЛУКАШЭНКІ

“Я раней думаў, што Лукашэнка дрэнны арганізатар, бо, на маю думку, галоўная задача прэзідэнта, каб краіна развівалася, а народ жыў лепш, чым учора.

Але на сенняшні дзень я разумею, што Лукашэнка добры кіраўнік. Чаму? Таму што галоўная яго задача была не гэта – не развіцце краіны, не дабрабыт беларусаў. Галоўная яго задача была ЗАХАВАННЕ АСАБІСТАЙ УЛАДЫ.

Ен 28 гадоў выстрайваў гэту сістэму ўлады, вертыкаль улады, якая дазваляе яму яе утрымліваць па-сенняшні дзень.

Гэтыя бесхрабетныя афіцэры ў арміі, якія не маюць асабістага меркавання. Не могуць пайсьці насуперак.

Парламент гэты, які ківае. Які назначае Лукашэнка. 200 мужыкоў, жанчын, якія проста як сабачкі ў машыне ківаюць галовамі, нічога не вырашаюць.”

31 сакавіка 2023-га, “Кусь”

З інтэрв’ю байцоў батальена “Волат” палка Каліноўскага украінскаму медыя ТСН (https://youtu.be/r3p9KmUqP-4).