БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.12 СТУДЗЕНЯ. ДРОНЧастка 1Ратацыя з Бахмута ў нас была прызначана на 11 студзеня 2…

БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
12 СТУДЗЕНЯ. ДРОН
Частка 1

Ратацыя з Бахмута ў нас была прызначана на 11 студзеня 2023-га.

Але, як казаў Брэст: “гэта вайна і зноў усё пер@..лось”

Нашы зменшчыкі прыехалі нас мяняць. Але транспарту для нас не знайшлося. Трэба было чакаць.

І тут пытанне не ў часе, а ў настроі. Калі ты ўжо ведаеш загадзя што, як і калі будзе, будуеш планы, а тут раптоўна нявызначанасьць – гэта бянтэжыць і не падабаецца мне больш усяго.

Ужо не памятаю ці працавалі мы 11 студзеня, але дзень 12 студзеня запомніўся вельмі добра!

З нашага разліку я выехаў на задачу ў якасьці другога нумара нашага новага дроншчыка М.. – дапамагаць карэгаваць агонь. А Ваяр выконваў ролю кіроўцы, які завозіў нашых зменшчыкаў на пазіцыю і забіраў іх на прыканцы працы.

Цікавыя назіранні і досвед працы з Mavic 3 я атрымаў у той дзень.

(На фота: скрыншот з відэа падчас вяртання дрона, 12.01.2023, Бахмут)