БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.11 СТУДЗЕНЯ. ТАНКЧастка 2Заданне трэба было выканаць тэрмінова – да цемры застава…

БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
11 СТУДЗЕНЯ. ТАНК
Частка 2

Заданне трэба было выканаць тэрмінова – да цемры заставалася 2,5 гадзіны. А ноччу танк маглі затрафеіць рускія.

Мы загрузілі ўстаноўку Мілана з трыногамі – вялікай і маленькай у пікап. Узялі тры кумулятыўныя ракеты – лепш больш, чым не хопіць.

Ужо дакладна не памятаю як мы мінавалі пераправу. Без асаблівых складанасьцей, калі памяць не захавала гэты момант. Прыехалі на мясакамбінат. Мы прыкладна ведалі месцазнаходжанне цэлі – калі ехаць з боку мясакамбіната, то на паўдарозе да пераправы пасля могілак на пераправу трэба было звярнуць з дарогі ў права, а да танка ехаць прама праз прыватны сектар Бахмута.

На мясакамбінаце нам трэба было забраць М.., які павінен выканаць стрэл і правадніка з украінскіх вайсковых, што добра ведалі гэтую дзялянку фронту. Нас сустрэў Дзядзька. З ім мы пачалі шукаць М.. . Не знайшлі. Як потым аказалася, па радыесувязі аб аперацыі яго, хутчэй за ўсе ў мэтах бяспекі не папярэдзілі, а праз сігнал не змаглі звязацца. Мы нейкім чынам размінуліся і ен, на той момант, ужо вярнуўся на базу. Але пра гэта мы даведаліся апасля.

Пасля безпаспяховых пошукаў М.. Дзядзька падыйшоў да нас з Ваяром. Агледзеў з ног да галавы і, гледзячы літаральна ў вочы, запытаў:
– Кусь, Ваяр, зможаце без М.. выканаць стрэл?
– Мы ніколі самастойна не стралялі, але, калі трэба, то выстралім, – адказаў я, разумеючы ўсю адказнасьць за выкананне задання.

Пачуцце адказнасьці і хвалявання за ўпершыню выконваемую працу літаральна накрывала з галавой. Праз гэтыя пачуцці трэба было пераступіць, каб не дапусціць памылкі ў працы.

Мы спусціліся ў падвал дзе быў адзін з украінскіх ПУ (“пункт управління” – укр.). Дзядзька растлумачыў украінскаму камандзіру задачу і той выдзяліў нам двух байцоў, якія прымалі ўдзел у абароне патрэбнай нам дзялянкі фронту, добра ведалі абстаноўку там і мелі сувязь з украінскімі сіламі, утрымліваючымі гэты раен.

Ах, да! Зусім забыў сказаць. Са мной і Ваяром папрасіўся прыняць удзел у аперацыі прадстаўнік прэс-службы палка О.. . Мы пагадзіліся. І, калі мы не знайшлі М.., О.. вымушан быў выконваць ролю паўнавартаснага ўдзельніка разліку Мілана – трэба як мінімум трое каб несці ўстаноўку ПТУРа, трыногі і ракеты, кожная з каторых важыць 12 кілаграм. З гэтай нечаканай для сябе роллю О.. справіўся на выдатна Ды яшчэ і зняў на відэа сам стрэл.