З інтэрв’ю РадыеЎнэт:Карэспандэнт:— Я звярнуў увагу, што ты даволі доўга размаўляў з адным вучнем. Я…

З інтэрв’ю РадыеЎнэт:

Карэспандэнт:
— Я звярнуў увагу, што ты даволі доўга размаўляў з адным вучнем. Я так разумею – распавядаў яму сітуацыю ў Беларусі, ён нешта даволі актыўна запытваўся. Наколькі хлопец у тэме, наколькі ён цікавіцца?

Аляксандр “Кусь” Клачко:
— Так, гэтага хлопца завуць Вова. Мы размаўлялі на шмат якія рэчы, і, скажу так – тэма вайны была фонам. Калі коратка, то мы размаўлялі з ім пра сутнасць жыцця і пра тое, як заставацца годным чалавекам. Бо няма розніцы – ці ты ўкраінец, ці беларус, калі надыходзіць нейкая бяда, калі надыходзіць нейкая несправядлівасць, то, калі ты годны чалавек, ты зробіш так, як трэба. Не так, як зручна, не так, як бяспечна. Ты зробіш так, як трэба – пойдзеш на вайну, скажаш услых пра злачынства, з якім ты сутыкнуўся, а не проста адседзішся, таму што ты баішся рызыкаваць сваім здароўем, жыццём, альбо ты баішся страціць сваю працу.

https://radiounet.fm/my-i-ukrainczy-i-belarusy-hocham-bycz-volnymi-u-kieve-shkolniki-ushanavali-pamyacz-zaginulyh-belarusau/

«Мы – і ўкраінцы, і беларусы, хочам быць вольнымі». У Кіеве школьнікі ўшанавалі памяць загінулых беларусаў

Даволі незвычайная ў цяперашняй сітуацыі акцыя прайшла ў канцы мінулага тыдня ў Кіеве. Памяць загінулых за Украіну беларусаў ушаноўвалі ўкраінскія школьнікі.

Вучні восьмых, дзявятых і дзясятых класаў спецыялізаванай школы № 49 з паглыбленым вывучэннем…