Працяг гісторыі з расіянамі ў Івацэвічах. У міліцыю выклікалі рэдактара незалежнага інтэрнэт-сайта “…

Працяг гісторыі з расіянамі ў Івацэвічах. У міліцыю выклікалі рэдактара незалежнага інтэрнэт-сайта “Ганцавіцкі час” Паўла Дайліда.

Яму паведамілі, што хочуць пагаварыць наконт здарэння 17 чэрвеня каля крамы “Санта”.

У суботу ў Івацэвічах затрымалі аўтамабіль з расійскімі нумарамі. Нагодай для затрымання стала нібыта п’янае кіраванне аўтамабілем. Пазней СМІ выявілі, што адзін з затрыманых — расійскі вайсковец-кантрактнік.