*Бой пад Гуляй Поле. Выбар пазіцыі* (аповед 5)Частка 2Спачатку мы ставілі “Мілан” непадалеку ад наша…

*Бой пад Гуляй Поле. Выбар пазіцыі* (аповед 5)
Частка 2

Спачатку мы ставілі “Мілан” непадалеку ад нашага акопу-шалашу. Але кожны раз К(арнэт) бракаваў яе і мы, па-крысе, асцярожна, перасоўваліся ў пошуках лепшай пазіцыі ў бок рускіх. Бліжэй да дарогі. Наша ахова перасоўвалася разам з намі на нейкай адлегласьці спераду.

Нарэшце Мілан быў выстаўлены (не першы і не апошні ў той дзень раз).

– Кто лопатку видел? – шэптам запытаў нас Б(рага), калі К(арнэт) чарговы раз пераўсталеўвай “Мілан” на новым месцы.
– Там ляжыць, – таксама, чамусьці шэптам, адказаў я.

У гэты момант пачуўся выхад снараду за некалькі кілометраў. Снарад прасвісцеў недзе ў паветры і разарваўся далека ад нас. Цэлілі не па нам. Мы заставаліся незаўважанымі ворагам.

– Кусь, снимай, но не выкладывай нигде пока. На 9 мая, – працягнуў шэптам Б(рага).

Чаму шэптам, бо адлегласьць да рускіх была даволі блізкая і громкая гутарка магла выдаць нашу пазіцыю.

– На 9 мая? – шэптам, не зразумеўшы, перазапытаў я.
– Ну, на НАШЕ 9 мая, – удакладніў Б(рага).

– Ну як? Маскіруем? – запытаўся я ў К(арнэта), які ўвесь гэты час вазіўся побач з “Міланам”.
– Да, вот это уже вроде кое-что, – прамуркатаў амаль неразборліва сам сабе пад нос у адказ К(арнэт) – настолькі быў сканцэнтраваны на выбары пазіцыі.