* Бой пад Гуляй Поле. Выбар пазіцыі * (аповед 5)Частка 1Ноч з 2-га на 3-е кастрычніка мы правялі на …

* Бой пад Гуляй Поле. Выбар пазіцыі * (аповед 5)
Частка 1

Ноч з 2-га на 3-е кастрычніка мы правялі на прамысловым аб’екце ў Гуляй поле. А пятай гадзіне, калі не раней, выехалі на задачу.

Праехалі на пікапах некалькі кіламетраў да кропкі высадкі. Выгрузіліся і пайшлі пешкі.

Каля 7 гадзін раніцы мы мінулі апошнюю ўкраінскую СП-шку (“спосцерегальный пункт”). Ракеты і часткі “Мілана” мы напярэдадні пакінулі пад аховай трох жаўнераў ЗСУ, якія больш месяца знаходзіліся тут.

Я мяркую, што наша вылазка не зусім ім падабалася, бо парушала ўсталяваўшыся адносны спакой на іх дзялянцы фронта.

Пры гэтым знешне гэта ніяк не праяўлялася (але я мяркую, што так і было, бо ўсе мы людзі). Наадварот: сустрэча з імі была заўседы лагоднай, яны з радасьцю дзяліліся з намі сваімі запасамі вады.

Да нашага акопа заставалася некалькі сот метраў лесапаласой. Да рускіх – не болей аднаго кіламетра. Мы прыйшлі на месца нашай засады. Выгрузіліся. Было ціха. Накануне днем прайшоў дождж, а сення было яснае і сонечнае надвор’е, спявалі птушкі.

Гэта была “шэрая” некантралюемая нікім зона. Рускія калі і былі тут падчас нашай адсутнасьці, то міны альбо расцяжкі на нашых сцежках і акопах не паставілі.

Я быў увесь мокры ад пота. Зняў бронекамізэльку і каску. Каля 8 ранку мы пайшлі назад на СП-шку за ракетамі і “Міланам”. Мы ішлі след у след, трымаючы дыстанцыю ў пару метраў адзін ад другога. Б(рага) ішоў першым, за ім М(адрыд) (загіне 16.05.2023-га ў Бахмуце), за мной таксама ішоў хтосьці з хлопцаў. Дзень абяцаў быць сонечным і цеплым.

Прынеслі зброю на пазіцыю.

Зараз нам трэба было выбраць канчатковае месца для ўстаноўкі “Мілана”. Покуль хлопцы пачалі займацца гэтай справай – я ўзяўся ўсталеўваць на дрэве самаробны ўзмацняльнік радыесігналу. Закінуў яго не высокую ветку і закрапіў там. Вярнуўся да хлопцаў дапагаць з пошукам пазіцыі.