*Бой пад Гуляй Поле. Засада гатова* (аповед 6)Частка 2У 12:20 мы зрабілі тры холмікі – па-аднаму на …

*Бой пад Гуляй Поле. Засада гатова* (аповед 6)
Частка 2

У 12:20 мы зрабілі тры холмікі – па-аднаму на кожную нагу трыногі “Мілана”. Атрымалася даволі высока. Зямлю капалі з таго месца, дзе будзе стаяць наводчык і кіраваць палетам ракеты. У гэтым месцы атрымалася невялікае паглыбленне.

– Однозначно лучше, – адзначыў працу К(арнэт). – Но надо еще. Можно так докопать, что можно будет стоя стрелять. Надо еще чуть выше поднять.

Толькі пасля таго як Мілан пачаў стаяць трывала на сваіх апорах, мы, каторы раз мокрыя ад поту, канчаткова пазрэзвалі галінкі дрэў і кусты, што маглі б замінаць палету ракеты. Рабілі гэта асцярожна, паўзучы на адкрытай мясцовасьці, каб не быць дачасна заўважанымі ворагам.