Касiў Ясь КАНЮШЫНУ, Паглядаў на дзяўчыну. А дзяўчына жыта жала, Ды на Яся паглядала: – Цi ты Ясь, цi ты не, Спадабаўся ты мне… Кiнуў Яська касіць, Пачаў мамку прасiць: – Люба мамка мая, Ажанi ж ты мяне! – Дык бяры ж Станiславу, Каб сядзела на ўсю лаву. – Станiславу не хачу, Бо на лаву не ўсажу! – Дык бяры ж ты Яніну, Працавiтую дзяўчыну. Касiў Ясь КАНЮШЫНУ, Паглядаў на дзяўчыну.