Нясмешныя жарты Куся каля доміка на дрэве на ўсходнім фронце 30 сакавіка 2023 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

НЯСМЕШНЫЯ Ў ЦЯБЕ ЖАРТЫ, КУСЬ.
ДОМІК НА ДРЭВЕ

30-га сакавіка 2023-га, 10:00.
Вясковая дарога ў трох кілометрах ад лініі Ўсходняга фронту. + 3, церушыць снег.

Злева ад нас стаіць раскідзісты дуб.

– Будзеш сябе дрэнна весьці, Ваяр, будзеш жыць у гэтым доміку! – пажартаваў я, заўважыўшы на дубе драўляны домік, пабудаваны, верагодна, дзецьмі.

– Нясмешныя ў цябе жарты, Кусь! – зрэагаваў на мой жарт Ваяр. – Вось што тут смешнага? Не разумею!