*СПГ-9. Практыка ў Бахмуце пад кіраўніцтвам Г(ідры)*(аповед 7)Частка 4Д(жон) з Ваяром выставілі сапо…

*СПГ-9. Практыка ў Бахмуце пад кіраўніцтвам Г(ідры)*
(аповед 7)
Частка 4

Д(жон) з Ваяром выставілі сапог у самом будынку ствалом у вялікі дзвярны праем – у тым баку, недзе ў 1,5-2,5 кілометрах ад нас былі рускія.

Нас павінен быў карэгаваць хтосьці з украінскіх дроншчыкаў. Г(ідра) з Д(жонам) навяліся на “пажарку” (зона нашага плануемага ўражання). Яны “на вока”, па ствалу, праверылі ці не кранае траекторыя палету снарада дзвярны праем. Здаецца не кранала. Мы чакалі каардынаты цэлі па рацыі.

У нейкі момант Д(жон) вырашыў зірнуць праз прыцэл прамой наводкі – ствол глядзеў на край вушака дзвярнога праему!

У спешцы, недаглядзеўшы, альбо падводзячы ствол па каардынатам цэлі, мы маглі самі сябе затрохсоціць (калі не задвухсоціць!).

Прынялі рашэнне ўсе ж такі пераставіць сапог на вуліцу, каб атрымаць большы сектар абстрэлу, хай і пазбавіўшы сябе добрай маскіроўкі, што даваў нам дах нашага будынку.

(На відэа: 30.12.2022-га, Бахмут, Кусь на пазіцыі сапага Г(ідра)-1)