Ушанаванне памяці беларусаў, якія загінулі ва Ўкраіне12 жніўня 2023-га года, адбылося мерапрыемства …

Ушанаванне памяці беларусаў, якія загінулі ва Ўкраіне

12 жніўня 2023-га года, адбылося мерапрыемства па ўшанаванню памяці беларусаў, загінуўшых ў барацьбе з расейскімі акупантамі ва Ўкраіне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:
– LŠS V. Putvinskio-Pūtvio klubas (арганізатары);
– Асацыяцыя беларускіх добраахвотнікаў (VŠĮ «Krait»)
– Клуб «ЛІЦВІНЫ» (VŠĮ «Litvinai»)

Мерапрыемста праходзіла ў Коўне (Літва) і пачалося а адзінацатай гадзіне з імпрэзы і ўкладання кветак ля помніка Загінулым за свабоду Літвы побач з Вайсковым музеем імя Вітаўта Вялікага.

На асноўнай частцы мерапрыемства выступілі:

– прэзідэнт LŠS V. Putvinskio-Pūtvio klubas С. Ігнатавічус;
– віцэ-прэзідэнт LŠS V. Putvinskio-Pūtvio klubas Л. Трумпуліс;
– прафесар Думчус Шаўляй;
– старшыня Ковенскага кіравання П. Лукшявічус;
– намеснік старшыні Еўрапарламента Р. Юкнявічене (відэазварот);
– сябра Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў А. Кушняроў;
– сябра клуба “Ліцвіны”, баец батальена “Волат” палка Каліноўскага А. “Кусь” Клачко (праз “zoom”).

Храналогія зварота “Куся”:
00:31 Зварот да прысутных
03:15 Пра загінулых добраахвотнікаў Папіка, Волата, Брэста, Атама, Сябро, Мыш
08:34 Сярод беларускіх добраахвотнікаў былі тыя, хто пачынаў лічыць сябе ўкраінцамі і змагаўся ТОЛЬКІ за вызваленне Ўкраіны
09:22 Заставацца беларусам сення – гэта, нажаль, цяжкі шлях
10:39 Ні ў якім разе не забываць, паглыбляць і захоўваць ў сабе падмурак беларускай нацыянальнай самасвядомасьці
11:22 У вайне, развязанай Расеяй супраць незалежнай Ўкраіны я бачу гістарычную магчымасьць вызваліцца ад чэпкіх абдымкаў саманазванага старэйшага брата

https://youtu.be/Rgko6KTn0mM

При этом хочу обозначить, что не все беларусы сражались за вольную Беларусь. Среди беларуских добровольцев были те, кто начинал считать себя украинцами и сражался только за освобождение Украины. Это ни в коим разе не преуменьшает их подвиг и заслуги. Но для…