Збор «Поўня» для падтрымкі жонкі беларускага добраахвотніка з псіхалагічнымі праблемамі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ЗборПоўня

Сябры, мы зноў звяртаемся да вас па дапамогу

Часам за нашымі зборамі стаяць вельмі асабістыя і балючыя гісторыі. Гісторыі людзей, якія страцілі самае дарагое і цяпер спрабуюць навучыцца жыць далей.

Сёньня мы адкрываем збор «Поўня».
Гэта адзін з тых лістоў, якія цяжка чытаць і яшчэ цяжэй пакінуць без адказу.
«Я – жонка беларускага добраахвотніка. Мой муж назаўсёды пакінуў нас, загінуўшы пры выкананьні баявога заданьня.

Я дагэтуль нібы “застыла” ў тым самым дні, калі яго не стала. І хоць мне дапамагаюць валанцёры, я ўсё роўна часта адчуваю сябе адзінокай выспай, забытай усім светам. Я разумею, што цяпер маю сур’ёзныя псіхалагічныя праблемы.

Я адна выхоўваю наша дзіця. Як маці, я павінна быць моцнай, але доўгая ізаляцыя і страта галоўнай апоры ў жыцьці прывялі мяне да глыбокай дэпрэсіі.

Часам, гледзячы на наша дзіця, я не бачу будучыні. Я ведаю, што павінна паправіцца дзеля яго, але ў мяне ўжо не засталося сіл выратаваць сябе самой.

Мне вельмі патрэбна прафесійная псіхалагічная падтрымка, каб справіцца з болем страты, перажыць пасляродававую дэпрэсію і знайсьці ў сабе мужнасьць жыць далей.

На дадзены момант я не магу атрымліваць дапамогі і не маю магчымасьці аплачваць сеансы псіхолага. Таму гэты збор адкрываецца выключна для аплаты:

– рэгулярных кансультацый з профільным псіхолагам – каб мець прастору, дзе мяне выслухаюць і дапамогуць;
– медыкаментознай падтрымкі – калі гэта будзе неабходна і прызначана лекарам.

Мой муж змагаўся, каб абараніць чужыя дамы.
Цяпер я проста хачу абараніць наш апошні рубеж – маё псіхічнае здароўе.

Кожнае ваша ахвяраваньне – гэта рука дапамогі, якая выцягвае мяне з бездані. Дзякуй вам

Мэта збора: 495 еўра (дазволіць аплаціць да 10 сеансаў псіхолага і неабходныя лекі).

Як падтрымаць збор «Поўня»:

Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто адгукнецца і дапаможа гэтай сям’і зрабіць наступны крок наперад
#roskvitkus