Яшчэ трошачку пра цудыКаляды ўжо мінулі, але ў нас для вас ёсьць яшчэ адна добрая навіна. Памятаеце…
19.01.2026Клачко Аляксандр Кусь

Яшчэ трошачку пра цуды
Каляды ўжо мінулі, але ў нас для вас ёсьць яшчэ адна добрая навіна. Памятаеце наш калядны збор на падарункі для 10 дзяцей ветэранаў у Літве? Дык вось – на гэтым гісторыя не скончылася.
Да нас звярнулася беларуска з Польшчы і прапанавала зрабіць яшчэ два калядныя падарункі для дзяцей – ад сябе, з клопатам і душой. Яна сама вырашыла, каму яны пойдуць: дзвюм сем’ям, дзе дзецям цяпер асабліва не стае бацькоўскага цяпла.
З-за складанай лагістыкі гэтыя пакункі крыху затрымаліся. Яны даехалі да нас толькі зараз – амаль праз тры тыдні пасля святаў. Але, здаецца, ад гэтага сталі яшчэ больш прыемнымі і нечаканымі.
Сёньня гэтыя “зімовыя вітаньні” перададзены дзецям. На гэтым нашы калядныя гісторыі 2025-2026 года сапраўды падыходзяць да завяршэньня.
Дзякуй вам за тое, што дапамагаеце рабіць гэты свет крыху больш утульным. Нават калі Каляды спазняюцца — яны ўсё роўна застаюцца Калядамі
Абдымаем кожнага і кожную, хто дапамагаў цудам здзейсніцца
Як падтрымаць:
Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama