СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень(аповед 8)Частка 2.1Дэн – “300”Бахмут, 31 снежня 2022-га, 10:0…

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень
(аповед 8)
Частка 2.1
Дэн – “300”

Бахмут, 31 снежня 2022-га, 10:05.

– Мыш – К(рэва). Мыш – К(рэва), – данеслася з рацыі. – Дэн – “300”. Дэн – “300”. Они отходят, – паведаміла рацыя пра раненне Дэна.
– Плюс-плюс, – адказала рацыя голасам Мыша.

– Дайце нам ужо іх прыкрыць. Ебаный в рот! – на эмоцыях у паветра высказаўся Воскар.
– Пизда.., – услед за Воскарам ругнуўся Ваяр.
Гукі выхадаў снарадаў перабілі яго.

Усе мы перажывалі за нашых хлопцаў. І таму са сквапнасьцю лавілі кожнае слова з рацыі.

– Мыш – Дэну, как слышишь? Прием! – вызываў па рацыі Дэн Мыша.
– Дэн – К(рэва), передал Мышу, передал Мышу. Мыш в курсе, – замест Мыша адказаў голас З(мея), які сядзеў у штабе.

– Далі б каардынаты – мы б іх зараз папрыкрывалі, – сказаў Воскар.
– Нам надо переставляться, чтобы их разъебать, – адказаў яму Д(жон). І ен меў рацыю – наша задача ў той дзень была іншая і сапог быў наведзены на іншыя цэлі.
– Какие координаты? Пацанам съебывать надо. Сами хуй знает где, – адказаў Воскару Ваяр.

– К(рэва) на связи, – зноў ажыла рацыя.

У гэты момант недзе адносна недалека ад нас пачулася стралкатня.
– Слышишь, Д(жон), за РПС-кой сбегаю – там у меня магазины, – занепакоіўся Б(уча). Не выключалася магчымасьць і нам прыняць на сваей пазіцыі стралковы бой.

Недзе побач прагрымелі выхады снарадаў. Воскар зацягнуўся цыгарэтай. Ваяр глынуў энергетыка, які ўзяў з сабой у пластыкавай бутэльке.

– Медэвак-2, медэвак-2, на связь! – выклікаў па рацыі медэвак для Дэна Ц(эль).

– Мыш – Дэну, мне эвак не нужен. Дойду на ногах. Как принял? – данесся па рацыі голас Дэна ў адказ.
– Плюс-плюс, Мыш принял, – адказала рацыя голасам Мыша.