«Вайна — гэта найперш побыт»: У Вільні адкрыецца выстава фотаздымкаў ад байца палка Каліноўскага. У віленскай прасторы
Zolak адбудзецца выстава «Praz fotaplionku: štodzjonnasc’ vajaroŭ».
Аўтар здымкаў — каліновец Яўген «Салам» Жураўскі. З вясны 2023 года Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны фотаапарат.
Як кажа сам аўтар, ён проста хацеў зафіксаваць звычайныя баявыя будні — без пафасу і рамантызацыі вайны. Бо вайна — гэта найперш не баі, а навучаньне і побыт у складаных умовах.
Адкрыцьцё выставы — 26 кастрычніка а 15:00.
Падчас адкрыцьця адбудзецца сустрэча з аўтарам.