4 красавіка 2023 скончыліся апошнія снарады да сапага, працягваецца праца з украінскімі дроншчыкамі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сення, 4 красавіка 2023, ў нас скончыліся апошнія снарады да сапага. На працу выязджаў разлік Д(жона) і адпрацаваў імі па рускім.

Курсант паведаміў, што новых снарадаў пакуль не будзе. Трэба шукаць.

Д(жон) напісаў Марпеху пра тое, што заўтра не зможам з ім працаваць. Марпех даслаў галасавое паведамленне.

Не хачу перабольшваць, але ва ўсіх нас было ўражанне, што Марпех запісваў сваё галасавое паведамленне са слязьмі ў голасе! Настолькі ён звыкся да нас і спрацаваўся з намі. Нават прапаноўваў пашукаць сярод сваіх снарады для нас. Толькі б мы працягнулі сумесную працу.

Нам таксама падабалася ў Мінькіўцы. Цудоўная прырода. Добрая спрацоўка з украінскімі дроншчыкамі з каманды Марпеха. Адзінае што могуць забіць. Але то звычайная з’ява для падзей, удзельнікамі якіх мы з’яўляліся.

…

Снарадаў па сваёй лініі Марпех не знайшоў. Праз 12 дзён ад яго прыйшло паведамленне са скрынам небяспечнай кропкі, прастрэльваемай расейскім ПТУРам (комплекс супрацьтанкавай кіруемай ракеты) побач з нашай пазіцыяй сапага:

– Привет, тут с Орехово-Васильевки в Миньковку дорога. Тут заптурили только что нашего водилу. Двухсотый. На хамере он ехал. То есть акуратно на этой дороге. Х@й знает сколько ещё они видят участок. С востока ориентировочно. То есть все эти лёски (лески (дрот) ад кіруемых ракет ПТУРа) с востока идут. Это водитель нашей групы был. Заберём то, что осталось от него, как остынет.