Заехалі ў двор свайго дома, дзе нас чакаў Бача, застаўшыся за гаспадара.Заняслі сапог у залю. Тут мы…

Заехалі ў двор свайго дома, дзе нас чакаў Бача, застаўшыся за гаспадара.

Заняслі сапог у залю. Тут мы яго чысьцілі і захоўвалі. Снарады, у мэтых бяспекі, трымалі трошкі далей ад сябе – у сараі. Пікап накрылі маскіровачнай сеткай.

Чысьціць сапог мы пачалі, як звычайна, не адразу. Дамаўляліся аб часе ў які пачнем чысьціць. І вытрачалі перапынак на вячэру і асабістыя справы. Сярод якіх абавязкова адпісацца сваім, што вярнуліся з баявога жывымі.

Бача пачаставаў нас і Коса смачным супам на курыным мясе. Пры гэтым перайшоў на расейскую мову ў размове з расейскамоўным Косам:
– Он ещё горячий. Бери кусок (мяса), что там поймаешь. Наливай!