«Мяне схілялі да смерці», – Людміла Карпенка адкрывае невядомыя акалічнасці смерці свайго мужаСёння …

«Мяне схілялі да смерці», – Людміла Карпенка адкрывае невядомыя акалічнасці смерці свайго мужа

Сёння 26 гадоў са дня смерці аднаго з яскравых беларускіх апазіцыйных палітыкаў 1990-гадоў, навукоўца Генадзя Карпенкі, які раптоўна памёр ад кровазліцця ў мозг на 50-годзе жыцця 6 красавіка 1999 года.

Родныя, сябры і палітычныя прыхільнікі не вераць у натуральную смерць выбітнага дзеяча. Але расследавання абставінаў ягонай загадкавай смерці ўлада Лукашэнкі не праводзіла. Яна застаецца нераскрытай і праз 26 гадоў.

Неспадзяваныя акалічнасці тых трагічных падзей праз дзясяткі гадоў раскрывае ўдава палітыка Людміла Карпенка, якая разам з сям’ёй была вымушана выехаць у Нямеччыну. Паслухайце!

Размову цалкам, чытайце на нашай старонцы або глдзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»