“Добры фільм. Паказвае рэаліі, ад беларусаў-эмігрантаў якія не маюць “страху згубіць фінансаванне”,-…

“Добры фільм. Паказвае рэаліі, ад беларусаў-эмігрантаў якія не маюць “страху згубіць фінансаванне”,

– менавіта такое ўражанне ў мяне пакінуў фільм “Чужое небо”, зняты прапагандай нелегітымнага лукашэнкі.

Аддаю належнае. Назвалі рэчы сваімі імёнамі праз вусны звычайных беларусаў. У некаторых асабістых гісторыях бачыў сябе, свой асабісты досвед падпрацовак і іншых абставін з немагчымасьцю атрымаць медыцынскую дапамогу без легалізацыі.

Не пагаджуся з прапагандыстамі ў галоўным іх пасыле: мы, палітычныя эмігранты, не шукалі іншай радзімы. Нас прымусова выціснуў нелегітымны антыбеларускі рэжым за межы нашай краіны. Радзіма ў нас адна – Беларусь. І мы вернем яе. Вырвем Беларусь з сіпатых лап і ачысьцім наша паветра ад маскоўскага смраду.

P.s. падкажыце кантакт беларускамоўнай дзяўчыны Яраславы 22 гады (адной з гераінь фільма) хачу аддзячыць за захаванне беларускасьці нават у складаных умовах эміграцыі.

#беларусьбудзевольнай
#зрабікуськабвызваліцьБеларусь