
Для каго: #мастакі/-чкі і арт-калектывы любой нацыянальнасці, што пастаянна пражываюць у Еўропе — краінах #ЕС, Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіне, Балканах (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Сербія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія), #Грузія, Арменіі, Андоры, Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі.
Калі: абвяшчэнне пераможцы — кастрычнік 2025; узнагароджанне — восень 2025 у Palais de l’Institut de France, Парыж.
Прэмія прысуджаецца за ўжо створаны і публічна прэзентаваны ў 2021–2024 гг. твор лічбавага мастацтва, які рэфлексуе або ўзаемадзейнічае з адной з дысцыплін Académie des beaux-arts: жывапіс, скульптура, архітэктура, графіка, музыка, кіно, фатаграфія, харэаграфія.
Падыходзячыя працы: з выкарыстаннем AI, генератыўнае мастацтва, AR/VR, інтэрактыўныя і алгарытмічныя сістэмы, робататэхніка, нет-арт; гібрыдныя або чыста лічбавыя формы; інтэрпрэтацыя, дыялог ці супастаўленне з традыцыйнымі мастацкімі формамі.
Прапануецца:
– #прэмія 20 000 EUR аднаму пераможцу
– Магчымасць публічнай прэзентацыі ў Акадэміі або партнёрскай установе.
***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram: @sekktor+@sekktor_chat.