Паважанае спадарства! Беларусы паказвалі шмат разоў, што могуць аб’ядноўваць свае намаганні дзеля ва…

Паважанае спадарства! Беларусы паказвалі шмат разоў, што могуць аб’ядноўваць свае намаганні дзеля важных спраў. Паказваем гэта і зараз.

Напярэдадні 2025 года арганізацыя “Байсол” прапанавала пералічыць прэміі сваіх супрацоўнікаў на падарункі для дзяцей беларускіх ветэранаў у Літве.

На той момант збор сродкаў на падарункі ўжо быў закрыты дзякуючы данатам беларусаў. У выніку 11 дзяцей з сем’яў дабраахвотнікаў атрымалі святочныя падарункі. Шчыра дзякуем кожнаму, хто далучыўся і дапамог стварыць свята для дзетак — гэта стала магчымым толькі дзякуючы вам!

Аднак застаецца актуальным пытанне псіхалагічнай падтрымкі не толькі саміх ветэранаў, але і іх жанчын — жонак, маці, партнёрак. Яны разам з ветэранам праходзілі праз цяжкія выпрабаванні, заставаліся побач, калі іх блізкі чалавек рызыкаваў жыццём.

У сувязі з гэтым “Байсол” вырашыў падтрымаць нашую просьбу аплаціць сеансы псіхатэрапеўта для жанчын беларускіх ветэранаў у Літве на бліжэйшыя 3 месяцы. Праект будзе рэалізоўвацца праз ветэранскую арганізацыю ў Польшчы “Fundacja Związku Białoruskich Weteranów” у супрацоўніцтве з ініцыятывай у Літве “Росквіт”.