Два моўныя курсы з хуткім стартам: ангельская для творцаў і беларуская для беларусаў(-к)1⃣ Б…

Два моўныя курсы з хуткім стартам: ангельская для творцаў і беларуская для беларусаў(-к)

1⃣ Бясплатны анлайн-#курс ангельскай мовы для творцаў ад American Center

Калі: 20 сакавіка – 22 траўня (па чацвяргах, 18:00 па Мінску).

Праграма:
– Прафесійная лексіка і прэзентацыя сваёй творчасці
– Напісанне біяграфій, матывацыйных лістоў, грантавых заявак
– Прасоўванне ў сацсетках
– Бізнэс-камунікацыя ў свеце мастацтва.

Курс вядзе выкладчыца з ЗША Лоры Кабрэра.
Умовы: узровень ангельскай мовы A2–B1 і вышэй.

Ддл: 16 сакавіка.
Даведацца больш


2⃣ Вясновы набор на анлайн-курсы беларускай мовы “Пакрысе“ (платны)

Для каго:
беларускі і беларусы, якім не стае моўнай практыкі, размоваў на актуальныя тэмы, беларускамоўнага асяроддзя.

Ёсць два ўзроўні, кожны мае ранішнія і вечаровыя групы па панядзелках і серадах:
“Мова штодзённасці” — базавы ўзровень, каб пачаць размаўляць па-беларуску, засвоіць базавую лексіку і граматыку.
Паглыблены курс «Мова стасункаў» паглыблены ўзровень для тых, хто ўжо размаўляе ці піша па-беларуску.

Запісацца

***
Збіраем
курсы на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.