Пасля блізкага прылёту, ужо стоячы пад бервяным навесам ля самага ўвахода ў бліндаж я заўважыў, што на падзертай далоні сабралася кропля крыві.
– Руку разадраў аб нешта, – агучыў я Ваяру і Бачы. – “Ц(ёмная)*, я “300””! – у наступную хвіліну пажартаваў я, паднесшы да вуснаў рацыю, што трымаў ў руцэ. Лангетку для перадачы я наўмысна не націскаў.
Бачылі б вы выразы твараў Ваяра і Бачы! На нейкае імгненне яны не зразумелі, што гэта жарт. “Нясмешныя ў цябе жарты, Кусь!” – літаральна чыталася на тварах маіх пабрацімаў.