Сбт. сак 29th, 2025
*

Сёння 09.02.2025 году ў каманды партыі “Народная Грамада” дзве значныя падзеі.

Сёння два гады, як каманда, сям’я, адвакаты Мікалая Статкевіча ў рэжыме “incommunicado”. Два гады чакання, веры…два гады абсалютнай цішыні…І часам падаецца, што патрэбна спыніцца, смірыцца, “дамовіцца” і пакорна схіліць галаву…але Мікалай Статкевіч так ніколі не рабіў. НІКОЛІ!

Мікалай Статкевіч усё свае палітычнае жыццё прысвяціў таму, каб галасы БЕЛАРУСАЎ былі пачутыя ва ўсім свеце! Нашчадкі напішуць аб ім – Легенда! Што будзе абсалютнай праўдай.

Мікалай Статкевіч перадаў камандзе галоўны мэсадж, якой мы чуем, нават з-за кратаў – НЕ БОЙЦЕСЯ! Актывісты “Народнай Грамады” літаральна жывуць з разуменнем, што галоўны інструмент чэкістаў – страх. Запужаць нас настолькі, каб мы маўкліва пагаджаліся на нашае знішчэнне…Яны пралічыліся – мы МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ!

Рэпрэсіі, затрыманні, катаванні, правакацыі, “засланыя казачкі”, траўля, інфармацыйнае “інкамунікада”, адсутнасць падтрымкі на фоне “некантралюемыя, мілітарныя, радыкальныя” не спынілі нас, і ўжо не спыняць! Мы НЕ БАІМСЯ!

Голасам Мікалая Статкевіча стаў Яўген Вільскі! Толькі каманда ведае праз, што прайшоў і яшчэ мусіць прайсці в.а. старшыні партыі “Народная Грамада”. Яўген не толькі “утрымаў” актыў. Ён працягнуў такое блізкае і зразумелае – НЕ БОЙЦЕСЯ! Па ўсім свеце, на кожнай пляцоўцы дзе б ён не працаваў.

Каманда праходзіць вельмі цяжкі і страшны перыяд свайго жыццёвага шляху. Лідар каманды ў “інкамунікада”, в.а. старшыні і самі актывісты ў “інфармацыйным інкамунікада”. Каманда пад няспынным ціскам. Чэкісты і ў Беларусі і па за межамі нашай Бацькаўшчыны (мы ведаем іх паіменна) усіма сіламі спрабуюць нас “прыглушыць”. Ну што-ж!

Каманда Мікалая Статкевіча партыі “Народная Грамада” з усёй адказнасцю заяўляе – МЫ НЕ БАІМСЯ!

На сёння партыя працуе, як у Беларусі, так і ў замежжы. Каманда не вядзе барацьбу з персаналіямі, Статкевіч руйнаваў сістэмы. Мы руйнуем дыктатарскія сістэмы. І мы ведаем, што ў нас атрымаецца. Беларусь перад усім!

Каманда і далей у рамках кампаніі “Пакажыце Статкевіча!” працягне працу па вызваленні УСІХ палітвязняў, хто пацярпеў за сваю грамадскую беларускую! пазіцыю.

Так сама сёння каманда ціха прывітае Яўгена Вільскага з Днём народзінаў і пажадае сілаў, веры і любові да таго, што ўжо зроблена і яшчэ будзе рэалізавана ў будучыні.

Спадар Мікалай Віктаравіч, спадар Яўген Вільскі – мы не баімся і вы гэта ведаеце! І мы не спынімся, мы ідзём побач з вамі.

Каманда партыі Мікалая Статкевіча “Народная Грамада” звяртаецца да ўсіх сумленных беларусаў. Мы не проста за беларускую нацыю, мы ёсць прадстаўнікі беларускай нацыі, кожны! Вашае жыццё і дабрабыт, нашае жыццё і дабрабыт. Вашыя сем’і – нашыя сем’і. Вашая сінявокая Беларусь – нашая сінявокая Беларусь! Мы здолеем! Нехай нам шчасціць!

Жыве Беларусь!