СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 3)
Кусь і Р(ыгор) шукаюць лаз ў падстрэшша (частка 1)
Мы шукалі дом, з якога можна было б убачыць нашу цэль і тэрыторыю каля яе. Навошта? Каб бачыць прылеты снарадаў сапага і карэгаваць агонь.
У нейкі момант, на скрыжаванні, было прынята рашэнне падзяліцца на дзве групы. Мыш з Б(урым) пайшлі ў адзін двор (з яго мы потым запускалі дрон), а я з Р(ыгорам) у іншы.
Мы з Р(ыгорам) прыглядзелі аднапавярховы прыватны дом, абкладзены карычнева-жоўтай цэглай.
Замест каліткі была звычайная металевая дзвер. Як у кватэру. Яна была не то адчынена, не то ўзламана. Сам па сабе двор уяўляў крытую дахам пляцоўку, якая потым пераходзіла ў звычайны ўнутраны дворык за якім пачынаўся агарод.
Дзвер-уваход у падстрэшша была на франтоне, што глядзеў у двор. Яна была замкнена і лесвіцы туды падняцца не было. Таму мы вырашылі пашукаць уваход знутры дома – тым больш акно з вуліцы, што вяло ў дом, было разбіта.
Р(ыгор) узяў з надворку сінюю драўляную лаўку і паставіў яе пад акно з вуліцы.
У гэты момант па другому баку вуліцы ў бок рускіх рухалася група украінскіх штурмавікоў. Жаўнераў шэсьць. Я ім моўчкі махнуў рукой у знак прывітання.
Пасля я стаў на сінюю лаўку і, паклаўшы свой аўтамат на падаконнік, залез у дом праз вакно.
За мной тое самае зрабіў Р(ыгор).